27 верасня Лукашэнка накіруецца ў Таджыкістан
Аляксандр Лукашэнка 27 верасня наведае з рабочым візітам Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, перамоўная частка саміту будзе ўключаць пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным фарматах. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях бягучай дзейнасці Садружнасці, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў розных сферах па ключавых напрамках.
Чакаецца таксама, што ў Душанбэ Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перамоваў з прэзідэнтамі краін СНД па позвах дня двухбаковага супрацоўніцтва.
За межамі саміту запланаваныя двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Лукашэнка і кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў.
belapan.by