29 год першым і апошнім дэмакратычным выбарам у Беларусі
10-га ліпеня 1994 года адбыліся першыя і апошнія дэмакратычныя выбары прэзідэнта ў Беларусі. Ім стаў Лукашэнка, які за 29 год стварыў інстытут неабмежаванай прэзідэнцкай улады на базе цэнтралізацыі ўлады, рэпрэсій і татальнага кантролю.

Кажа доктар палітычных навук, супрацоўнік Свабоднага ўніверсітэта Берліна Сяргей Богдан:
– І ў 90-ыя гады і дагэтуль для многіх дэмакратыя – гэта дыктатура дэмакратаў. Дэмакратыя – гэта свабода тых, хто нязгодны. Праблема стаўлення да нязгодных. І гэта стаўленне да нязгодных яно вельмі кепскае на ўсіх амаль што баках палітычнага аспекту. 90-ыя гады – гэта цуд, што ў Беларусі яшчэ не дайшло да яшчэ горшага стану. Краіна ўсё ж такі не была анексаваная. Зараз пытанне ў тым, ці можа цуд яшчэ раз паўтарыцца, можам сказаць двайны. Пасля гэтай вайны я не ведаю, які будзе зыход, але я ўпэўнены ў тым, што межы будуць перакроеныя, будуць змененыя міжнародна прававыя рамкі.
На думку эксперта, любое актыўнае ўмяшальніцтва Беларусі ў вайну ва Украіне, як і сілавыя спробы змяніць рэжым у Беларусі, могуць прывесці да поўнай страты краінай суверэнітэту. Гэтая акалічнасць у тым ліку будзе ўлічана пры абмеркаванні беларускага пытання на сёлетнім Саміце НАТА ў Вільні 11-12 ліпеня.


Беларускае Радыё Рацыя
Фота belnovosti.by, news.tut.by, kp.by
