Раман Якаўлеўскі: На першым месцы крэдыты (абноўлена)



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на двухбаковай сустрэчы ў Маскве, якая папярэднічала пасяджэнню Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-расейскай супрацы.

“Беларусь і Расея разам пераадолеюць любыя цяжкасці”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў Маскве.

Паводле кіраўніка Беларусі, размова ідзе не толькі пра падтрымку з боку Расеі, але пра сумесную рэалізацыю маштабных праектаў у перадавых галінах эканомікі, такіх як атамная энергетыка і касмічная сфера.

– Магу меркаваць па паводзінах расейскіх тэлеканалаў – на першым месцы крэдыты. Але ж мы не ведаем, на якіх умовах, памер крэдыту. Кажуць, што амаль тры мільярды. Пра гэтыя тры мільярды мы чуем кожны раз, як яны сустракаюцца – што ў Сочы, што ў Маскве. 

“Збольшага гэтае супрацоўніцтва зводзіцца да пытання грошай”, – кажа міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

Афіцыйна паведамляецца, што па выніках сустрэчы ў Маскве, Беларусь і Расея падпісалі некалькі пагадненняў у сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыцы.

Таксама Пуцін узнагародзіў Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага, які прысуджаецца за заслугі ў супрацоўніцтве з Расейскай Федэрацыяй і садзейнічанне ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці.

* * *

Як паведамляецца, на сустрэчы Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы – Беларусі і Расеі – кіраўнікі краін абмяркуюць “двухбаковыя адносіны”.

Аднак, як лічыць міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, у гутарках Лукашэнкі і Пуціна заўсёды прысутнічае тэма грошай:

 – Гэта галоўная мэта была ўчора, сёння і, на жаль, будзе заўтра. Мы ж не ведам, на якіх умовах – кажуць амаль 3 мільярды крэдыт. Важна адзначыць, што гэта пасяджэнне Саюзнай дзяржавы, ды старшыня гэтай вышэйшай Рады быў і застаецца Лукашэнка, а фармальна – Пуцін падначалены. 

Магчыма таму Расея звычайна не адмаўляе ў дачы крэдытаў Лукашэнку. А можа, як мяркуе беларускі кіраўнік, Масква дапамагае, бо беларуская эканоміка – частка эканомікі Расеі – дадае аглядальнік.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя