300 тысяч украінцаў скарысталася бязвізам
300 тысяч грамадзян Украіны ўжо скарысталіся бязвізавым рэжымам з Еўразвязам.
Такую лічбу назваў прэзідэнт Пётр Парашэнка. „Украінцы асабіста пераконваюцца ў слушнасці еўраінтэграцыйных працэсаў нашай дзяржавы”, – зазначыў украінскі прэзідэнт.
„І мы не сыдзем з гэтага шляху, бо Украіна – гэта Еўропа!”, – дадаў Парашэнка.
Пра тое, што дае ўкраінцам бязвіз з краінамі Еўразвязу, разважае старшыня тэлерадыёкампаніі „Свабода-ФМ” Алег Галаваценка:
– Гэта прыбіранне штучных культурных бар’ераў, асветніцкіх і бізнесовых. Да гэтага часу ў нас была адсутнасць бар’ераў з так званым „расейскім светам”, і бар’еры на заходняй мяжы. Гэта негатыўна ўплывала на ўсе сферы жыцця, а перадусім на светапогляд людзей.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Ад 11 чэрвеня ўсе грамадзяне Украіны, якія маюць біяметрычны пашпарт, маюць права наведваць без візаў усе краіны ЕЗ, акрамя Вялікабрытаніі ды Ірландыі.
Беларускае Радыё Рацыя
