32-я гадавіна завяршэння Афганскай вайны
Сёння 32-я гадавіна завяршэння Афганскай вайны. Савецкае кіраўніцтва імкнулася падтрымаць сваіх палітычных партнёраў у Кабуле, у выніку чаго ўцягнула краіну ў амаль дзесяцігадовую вайну.
“Боль ад той вайны не сыходзіць”, – гаворыць удзельнік вайсковага канфлікту Мікалай Сухарэвіч:
– Памяць падкідвае ў любы момант нейкі эпізод са службы. Гэта былі самыя яркія, па сутнасці, гады нашага жыцця. Захавалася ў памяці ўсё да самых дробязей. Я, напрыклад, зараз помню ўвесь шлях. Падарваўся на міне намкамандзіра палка, камандзір батальёна і камандзір узводу. Узвод застаўся абезгалоўлены. Намкамузвода і я, як камандзір аддзялення, яшчэ на два тыдні засталіся, каб хоць нейкая падмена была.
Вайна ў Афганістане цягнулася з 1979 па 1989 год. Па афіцыйных дадзеных, у ходзе баявых дзеянняў загінула звыш 15 тысяч грамадзян былога Савецкага Саюза, сярод якіх 770 беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Ігар Курашоў/РГ