35 год таму скончылася эра “дарагога Леаніда Ільіча”



Роўна 35 год таму памёр Леанід Брэжнеў – “дарагі Леанід Ільіч,  выбітны дзеяч марксізма-ленінізма ды міжнароднага камуністычнага руху, змагар за мір ва ўсім свеце”, як называлі тагачаснага генеральнага сакратара КПСС ды кіраўніка СССР.

Гэтай зніклай цяпер звышдзяржавай ён кіраваў 6601 дзень. Яго ўзнагароды на паховінах  неслі 44 вышэйшых афіцэры. Спачатку час яго праўлення называўся “застоем”. Цяпер у некаторых колах грамадства існуе настальгія па “брэжнеўскіх часах”. А яго рэйтынг часам “зашкальвае” нават за генералісімуса Сталіна.

Пра прычыны такіх парадоксаў масавай свядомасці разважаюць  паэт Алесь Клышка ды таксама паэт і палітык Уладзімір Някляеў – у далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара