Апытанне: колькі Лукашэнка яшчэ будзе ва ўладзе?



10 ліпеня споўнілася 20 гадоў з дня правядзення другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у выніку якіх краіну ўзначаліў Аляксандр Лукашэнка. Тэрмін для аднаго прэзідэнта немалы. Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў мінчан, колькі яшчэ, на іх думку, Лукашэнка будзе ва ўладзе.

– Ён будзе яшчэ 2 гады.

– Пакуль не вырасце Коленька, яго сын.

– Можа быць яшчэ 20 гадоў.

– Я думаю, што ўжо нядоўга. Узрост ужо.

– Я думаю, колькі яму дазволіць здароўе і сілы.

– Я думаю, што яшчэ дастаткова доўга можа быць.

– Гледзячы на тых кандыдатаў, якія былі… Я не скажу, што Лукашэнка мне падабаецца, але з тых, што былі, відаць, лепшы.

– Я сваю краіне не ўяўляю зараз без іншага прэзідэнта. Таму, мне здаецца, яшчэ доўга будзе.

– Пакуль я жыву – няхай і ён будзе.

– Можна сказаць, столькі – колькі вырашыць беларускі народ. Я буду галасаваць „за”.

– Думаю, яшчэ пяць гадоў будзе.

– Хаця б яшчэ гадоў 10.

– Я думаю, яшчэ столькі ж – гадоў 20.

– На гэты момант я не бачу альтэрнатывы яму. То бок няма канкурэнцыі.

– Ён будзе яшчэ поўны тэрмін і магчыма яшчэ адзін.

– Бясконца будзе…

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ўжо ў наступным годзе.

Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.