37 краін-удзельніц АБСЕ выступілі з заявай па Беларусі



«Гэта вельмі важны сігнал для Беларусі і міжнароднай супольнасці пра тое, што пытанне Беларусі застаецца на парадку дня. У заяве гаворыцца, што праз 7 месяцаў пасля публікацыі Маскоўскага механізму АБСЕ „тыя ж сістэмныя парушэнні і злоўжыванні працягваюцца без змен” », — распавёў Франак Вячорка.

«Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя тым, што Беларусь не расследавала ні адно з добра зафіксаваных злачынстваў. Наколькі нам вядома, ніякіх крымінальных спраў не ўзбуджана, беларускія чыноўнікі не прыцягваліся да адказнасці за свае дзеянні, і ніхто з беларускіх афіцыйных асоб не асудзіў і нават не прызнаў масавыя парушэнні і парушэнні правоў чалавека пасля выбараў. Бяздзейнасць уладаў пагаршае атмасферу беспакаранасці ў Беларусі», — цытуе заяву TUT.BY.

Падпісанты звяртаюцца да ўладаў Беларусі з наступнымі пытаннямі:

— Калі беларускія ўлады расследуюць паведамленні аб масавых парушэннях правоў чалавека, уключаючы паведамленні аб катаваннях, жорсткім абыходжанні, сексуальным гвалце, знікненнях і забойствах з боку сілаў бяспекі?

— Калі беларускія ўлады ўзбудзяць крымінальныя справы супраць вінаватых у парушэннях правоў чалавека і парушэннях, у тым ліку супраць беларускіх сілавікоў?

— Калі беларускія ўлады будуць абараняць пацярпелых і сведак, якія мужна выказваліся і паведамлялі аб парушэннях правоў чалавека?

Заяву падпісалі Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Канада, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрланды, Паўночная Македонія, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Украіна, Вялікабрытанія, ЗША і Данія.

novychas.by