4 кастрычніка – акцыя супраць расейскай вайсковай авіябазы



Народныя сходы працягваюцца ў Менску. Акцыя 4 кастрычніка будзе скіраваная супраць расейскай вайсковай авіябазы.

7Shushkevich_Stanislau

 

Сваё стаўленне да гэтай праблемы выказаў былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, лідар “Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады” Станіслаў Шушкевіч:

– Гэта пярэчыць Канстытуцыі Беларусі, дзе запісана імкненне да нейтральнасці. Якая ж тут нейтральнасць, калі наш галоўны ініцыятар нічога не ў стане зрабіць? Ён не можа Расеі забараніць мець гэтую базу, бо ён фактычна расейскі намеснік у Беларусі. І выбары ў нас – “дэкаратыўныя”. Гэта пацвярджае, што ён адпавядае інтарэсам Расеі. Каб ён не адпавядаў гэтым інтарэсам, тады б у нас маглі быць нармальныя выбары.

Нагадаем, што акцыя супраць расейскай вайсковай авіябазы распачнецца ў Менску заўтра, у нядзелю 4 кастрычніка. Месцам мітынгу прызначаная Плошча Свабоды. Пачатак а 17-ай гадзіне.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя