6 верасня ў Кіеў прыедзе дзяржсакратар ЗША



У сталіцы Украіны заўтра чакаюць Энтані Блінкена. Пра гэта паведамляюць крыніцы выдання ZN.ua. 

 Калаж – Юлія Мялешка/LIGA.net

Блінкен ужо быў у Кіеве пасля расейскага ўварвання. У красавіку 2022 году дзяржсакратар ЗША прыязджаў з кіраўніком Пентагона Ллойдам Осцінам. 

Падчас неабвешчанага візіту амерыканскія топ-чыноўнікі абвясцілі пра пакет вайсковай дапамогі.