Пуцін выступіў са зваротам з нагоды катастрофы “Боінга”
Уладзімір Пуцін выступіў з новым зваротам з нагоды катастрофы малайзійскага “Боінга”. Расейскі прэзідэнт у прыватнасці заклікаў бакі канфлікту забяспечыць працу міжнароднай групы экспертаў на месцы трагедыі.
Таксама ён выказаў меркаванне Масквы з нагоды таго, што прывяло да трагедыі пасажырскага лайнера. Масква, па словах Пуціна, зробіць усё магчымае, каб ваенная фаза канфлікту ва Украіне перацякла ў мірныя перамовы.
За апошнія гадзіны расейскі прэзідэнт правёў серыю тэлефонных перамоваў, у тым ліку з брытанскім прэм’ерам Дэвідам Кэмеранам, кіраўніком аўстралійскага кабінета Тоні Эбат, прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ.