Беларусь наведае прэм’ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс
Прэм’ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс наведае Беларусь 7—8 лютага з рабочым візітам. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, а таксама старшынямі верхняй і ніжняй палат Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам і Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамляе сайт латвійскага ўрада.
Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, важныя для абедзвюх краін, а таксама засяродзіцца на актуальных пытаннях супрацы паміж Еўрапейскім звязам і Беларуссю, адзначаецца ў паведамленні.
Папярэдні візіт прэм’ер-міністра Латвіі ў Беларусь адбыўся дзевяць гадоў таму: 18—19 лютага 2009 года Беларусь з рабочым візітам наведаў кіраўнік урада Іварс Годманіс.
Паводле БелаПАН
Фота: LETA