7-га чэрвеня ў Менску – 2-ая сесія Кангрэсу за Незалежнасць
7-га чэрвеня ў Менску адбудзецца 2-ая сесія Кангрэсу за Незалежнасць.
Дэлегаты абмяркуюць палітычную сітуацыю ў краіне. вылучэнне Алены Анісім у якасці патэнцыйнай кандыдаткі на прэзыдэнта адбудзецца крыху пазней.
Чаго чакаць ад Кангрэса?
Гаворыць старшыня грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алег Трусаў ды яго першай намесніца Алена Анісім.
– Кангрэс прыняў маніфест, абраў Раду, а зараз ідуць сесіі, дэлегатамі могуць быць любыя людзі, запрашаюцца людзі неабыякавыя, прадстаўнікі, якія могуць сказаць слова пра сітуацыю. Быў запрошаны і Някляеў, і Лябядзька.
– Эксперты – Андрэй Фёдараў і Сяргей Нікалюк, якія прафесійна займаюцца аналітыкай і могуць распавесці, як яны бачаць палітычную сітуацыю.
Першая сэсія Кангрэсу адбылася ў снежні мінулага году і сабрала да сотні дэлегатаў і гасцей з усёй краіны, якія прынялі маніфест у падтрымку незалежнасці. Ініцыятарамі і арганізатарамі выступілі ТБМ, Партыя БНФ ды Рада беларускай інтэлігенцыі.
Другая сесія Кангрэсу за Незалежнасць пачнецца ў нядзелю, а палове 12, у штаб-кватэры Партыі БНФ.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя