Аляксандр Лукашэнка выляцеў у Астану
Сёння пачынаецца двухдзённы рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Астану, дзе ён сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым. Бакі маюць абмеркаваць «існыя гандлёва-эканамічныя выклікі ў працы Еўразійскага эканамічнага саюза». Па словах палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, кіраўнік Беларусі скарыстае з геапалітычнай сітуацыі і можа атрымаць абяцанне чарговых крэдытаў з Масквы.
– Пуціну трэба ўлагодзіць, падмасліць партнёраў, пераканаць, што трэба працягваць гэты праект еўразійскай інтэграцыі, беларускі бок, паводле неафіцыйных звестак, просіць два з паловай мільярды даляраў, так бы мовіць, на падтрымку штаноў. Вось магчыма ў Астане, скарыстаўшыся выпадкам, беларускі кіраўнік яшчэ раз завядзе гаворку на гэты конт, і магчыма нейкія будуць дадзеныя абацанні з расейскага боку.
Саміт кіраўнікоў краінаў Еўразійскага саюза быў адкладзены з канца мінулага тыдня з-за афіцыйна непацверджанай хваробы Уладзімера Пуціна.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя