85% расейцаў падтрымліваюць палітыку Пуціна – апытанне
Каля 85% расейцаў станоўча ацэньваюць палітыку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Такія дадзеныя апытання станам на лістапад 2014 года прадастаўляе Левада-Цэнтр.
Больш за палову расейцаў (58%) хочуць, каб Пуцін застаўся прэзідэнтам Расеі на чацвёрты тэрмін пасля 2018 года.
19% хацелі б бачыць Пуціна на пасадзе чатыры гады, і 22% не змаглі адказаць.
