ААН раскрытыкавала новы закон аб выгнанні нелегалаў з Польшчы



Прыняты ў Польшчы закон парушае фундаментальнае права прытулку, міжнароднае права і заканадаўства Еўразвязу, – заявіла агенцтва ААН па справах бежанцаў.

“Закон, прыняты Польшчай нібыта ў адказ на сітуацыю на мяжы Еўразвязу з Беларуссю, супярэчыць міжнароднаму праву і заканадаўству ЕЗ і толькі ўзмоцніць пакуты людзей, вымушаных бегчы”, — гаворыцца ў тэксце заявы. Новы закон супярэчыць, у прыватнасці, Канвенцыі аб статусе бежанцаў 1951 года, у якой выразна гаворыцца, што асобы, якія шукаюць прытулку, не павінны падвяргацца пакаранню за незаконнае перасячэнне мяжы. “Незаконнае перасячэнне мяжы не вызваляе дзяржавы ад міжнародных абавязацельстваў, якія тычацца права прытулку”, — падкрэсліваюць у ААН.

Польскі парламент 14 кастрычніка прагаласаваў за легалізацыю выгнання мігрантаў на мяжы.