Абама і Камароўскі за павелічэнне выдаткаў на НАТА ў Еўропе
Барак Абама і Браніслаў Камароўскі правялі тэлефонныя перамовы, тэмай якіх таксама стала крушэнне малазійскага «Боінга», паведамляе Deutsche Welle.
У размове кіраўнікі дзвюх краін адзначылі важную ролю НАТО ў забеспячэнні бяспекі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
„Барак Абама і Браніслаў Камароўскі падкрэслілі неабходнасць трансатлантычнай салідарнасці ў адказ на трагічнае знішчэнне малазійскага лайнера і спроб Расіі дэстабілізаваць Украіну”, – праінфармавалі выданне ў прэс-службе Белага дома.
Лідары ЗША і Польшчы таксама пагадзіліся з важнасцю павелічэння выдаткаў на Паўночнаатлантычны альянс з боку краін-партнёраў.
Бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі саміту НАТО ў Уэльсе.
Нагадаем, раней Літва заяўляла аб неабходнасці ўзмацнення НАТА ва Усходняй Еўропе.