Абама і Меркель папярэдзілі Расею
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель заявілі, што лічаць незаконным і непрымальным намер Расеі арганізаваць гуманітарную місію на ўсход Украіны.
У суботу Абама і Мэркель абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю ва Украіне, паведамляе прэс-служба Белага Дома.
Яны пагадзіліся, што любое ўмяшальніцтва Расеі ў падзеі ва Украіне, нават у мэтах аказаньня гуманітарнай дапамогі, без афіцыйнай згоды ўкраінскага ўраду з’яўляецца парушэннем міжнароднага права і можа прывесці да новых санкцый у дачыненні да Масквы.
