Абама з цешчай і свіннёй запаліў ялінку
Прэзідэнт ЗША Барак Абама з сям’ёй, актрысай Рыз Уізерспун ды іншымі знакамітасцямі запалілі агні на Нацыянальнай ялінцы.
У чацвер, 3 снежня, побач з Белым домам як і штогод заззяла яркімі агнямі галоўная святочная ялінка амерыканцаў, паведамляе „People”.
Зваротны адлік даверылі прэзідэнту, яго жонцы Мішэль і дочкам Сашы і Малія і нават цешчы.
To borrow from the big guy himself…Merry Christmas to all, and to all a good night! ?? #NCTL2015 pic.twitter.com/SSFmGFjadE
— The National Tree (@TheNationalTree) 3 декабря 2015
„Усім шчаслівага Раства”, – сказаў Абама, запальваючы святочныя агні.
Разам з прэзідэнтам ЗША на сцэне пабывалі актрыса Рыз Уізерспун і вядомы амерыканскі персанаж з „Мапет-шоу” Міс Пігі . Нагадаем, нядаўна амерыканскі прэзідэнт з сям’ёй накармілі бяздомных у Дзень Падзякі.