Абарона Марыі Калеснікавай у судзе мае намер настойваць на яе апраўданні



Членам прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі (КР) Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку выстаўленае абвінавачанне ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, у публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, а таксама ў стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем.

Як паведаміў адвакат Уладзімір Пыльчанка, абаронцы Марыі і яна асабіста не раз падавалі хадайніцтвы аб спыненні крымінальнага пераследу.

—  Паколькі следства і пракуратура крымінальны пераслед не спынілі, мы будзем настойваць на апраўданні ў судзе.

Працэс над Калеснікавай і Знакам, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі, пачнецца 4 жніўня  ў будынку суда Менскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя