Абарона незалежнасці, санкцыі і міграцыйныя пытанні – Кавалеўскі правёў сустрэчы ў Бруселі
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі здзейсніў працоўны візіт у Брусель. Ён прыняў удзел у слуханнях у Еўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэце, правёў кансультацыі ў Службе знешніх сувязяў, Еўрапарламенце, генеральным дырэктараце па пашырэнні Еўразвязу, сустрэўся з дыпламатычным корпусам.
На сустрэчах абмяркоўвалася развіццё адносін з Еўразвязам, абарона суверэнітэту Беларусі ад дзеянняў Расеі, еўрапейскі выбар для Беларусі, адказнасць рэжыму за злачынствы, санкцыі, падрыхтоўка да правядзення сустрэчы Кансультацыйнай групы „Беларусь – Еўразвяз”, выбары ў Каардынацыйную раду і пазіцыя міжнароднай супольнасці па гэтым пытанні.
Беларускае Радыё Рацыя
