Абмен палоннымі паміж Кіевам і Данбасам адбудзецца 29 снежня
Абмен палоннымі паміж Кіевам і непрызнанымі рэспублікамі Данбаса па прынцыпе «ўсіх устаноўленых на ўсіх устаноўленых» адбудзецца 29 снежня. Як паведамляе РБК, пра гэта заявіла ўпаўнаважаная па правах чалавека ў самаабвешчанай ДНР Дар’я Марозава.
Паводле яе слоў, Кіеў павінен перадаць Данбасу 87 чалавек, а Данецк і Луганск у сваю чаргу – 55 чалавек. Раней крыніца РБК, якая ўдзельнічала ў абмеркаванні ўмоў абмену палоннымі на відэаканферэнцыі прадстаўнікоў самаабвешчаных ДНР і ЛНР, Масквы, Кіева і АБСЕ, паведамляла, што абмен можа прайсці 29 ці 30 снежня.
Нагадаем, на саміце ў «нармандскім фармаце» (Украіна, Расея, Францыя, Нямеччына) 9 снежня ў Парыжы была дасягнутая прынцыповая дамоўленасць правесці да канца года абмен палоннымі.
Фота glavred.info