Абраная прэзідэнтка Малдовы пра Беларусь: Трэба паважаць волю народа



Абраная прэзідэнтка Малдовы Мая Санду пракаментавала сітуацыю ў Беларусі на прэс-канферэнцыі 30 лістапада.

„«Волю народа трэба паважаць. Гвалт павінен спыніцца”, — сказала яна, адказваючы на пытанне пра стасункі з Беларуссю і пра тое, ці прызнае яна Святлану Ціханоўскую абраным прэзідэнтам Беларусі.

Санду заявіла, што выступіць з афіцыйнай пазіцыяй па сітуацыі ў Беларусі пасля свайго ўступлення на пасаду прэзідэнта. „Што тычыцца афіцыйнай пазіцыі па Беларусі, я агучу яе, калі ўступлю на пасаду, пасля інаўгурацыі”, — сказала Санду.

Мая Санду была абраная прэзідэнтам Малдовы 15 лістапада, атрымаўшы перамогу над дзейным прэзідэнтам краіны Ігарам Дадонам у другім туры выбараў.

novychas.by