АБСЕ: Нам патрэбны час, каб разабрацца ў сітуацыі



АБСЕ прадставіць 400 назіральнікаў на сёлетнія “выбары”. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў старшыня місіі Жак Фор.

2015-08-26_zavalnia_osce_fota

“Наша мэта – гэта спраўдзіць, ці будуць выбары адпавядаць дэмакратычным і прававым стандартам”, – зазначалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі. На пытанне нашага карэспандэнта, ці можна лічыць сёлетнія выбары законнымі, калі на самым пачатку перадвыбарчай кампаніі ЦВК парушыла закон, адмовіўшы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, прадстаўнік АБСЕ, раднік па выбарах Уладзімір Місееў, адказаў, што місіі патрэбны час, каб даць ацэнку сітуацыі:

– Мы прыбылі ў краіну літаральна пазаўчора. І толькі цяпер пачынаем сустракацца з усімі прадстаўнікамі груп, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі выбарчага працэсу. Што датычыць місіі па ацэнцы патрэбаў размяшчэння, якая праходзіла ў ліпені і доўжылася 3 дні, то мы спрабавалі сустрэцца з усімі прадстаўнікамі ініцыятыўных груп, якія на той час падалі заяўку на рэгістрацыю. Аднак, каб мець магчымасць рабіць нейкія высновы і неяк каментаваць пэўныя рашэнні, нам спатрэбіцца час, каб больш дэтальна разабрацца ў гэтай сітуацыі.

Удзельнікі канферэнцыі зазначылі, што АБСЕ будзе не толькі назіраць за працэсам галасавання, але за сітуацыяй у нашай краіне ў цэлым.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск