АБСЕ не прызнала парламенцкія выбары ў Беларусі



Выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія прайшлі 17 лістапада ў Беларусі, не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам. Да такой высновы прыйшлі міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па выніках свайго назірання.

З заявай на прэс-канферэнцыі выступіла спецыяльны каардынатар АБСЕ Маргарэта Седэрфельт. Па яе словах, выбары прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, але не адпавядалі стандартам правядзення выбараў. Назіральнікі АБСЕ кажуць пра „сур’ёзныя працэдурныя праблемы пры падліку галасоў”. Па словах Седэрфельт, гэтыя факты прымушаюць асцярожна ставіцца да справядлівасці падліку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Tut.by