АБСЕ пачынае назіранне за выбарамі ў Беларусі
Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ сёння пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Чакаецца, што ў назіральную місію ўвойдуць каля сарака назіральнікаў, яшчэ 400 пазней будуць ажыццяўляць кароткатэрміновы маніторынг.
Агулам на выбарах мае працаваць 800 назіральнікаў ад АБСЕ і СНД. Паводле звестак Цэнтрвыбаркаму, сёлета замежных назіральнікаў будзе меньш, чым на прэзідэнцкіх выбарах 2010 году. У ЦВК гэта звязваюць з тым, што паралельна з выбарамі ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары ў Кыргызстане, а таксама парламенцкія – ў Азербайджане.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота bdg.by
