АБСЕ патрабуе ад Расеі тлумачэнняў пра сцягванне войск да ўкраінскай мяжы
Дзяржавы АБСЕ патрабуюць тлумачэнняў ад Расеі з прычыны канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме. Прыгадаем, што 30 сакавіка галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Руслан Хомчак паведаміў, што Расея пад выглядам падрыхтоўкі да стратэгічных вучэнняў “Захад-2021” сцягвае з усёй тэрыторыі тактычныя групы да ўсходніх межаў Украіны. У Крамлі заявілі, што гэта не павінна выклікаць непакой іншых краін, у прыватнасці Украіны.
Заходнія саюзнікі Украіны выказалі ёй сваю падтрымку. У прыватнасці, адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў ЗША і Украіны Джо Байдэна і Уладзіміра Зяленскага. Амерыканскі лідар пацвердзіў непахісную падтрымку ЗША суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Падтрымку Украіне выказалі таксама ў Еўразвязе і NATO.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: autoparus.by