АБСЕ прыняла рэзалюцыю з крытыкай Беларусі



Беларуская дэлегацыя лічыць рэзалюцыю ПА АБСЕ „некаструктыўнай і канфрантацыйнай”.

У рэзалюцыі, прынятай на пасяджанні сесіі ПА АБСЕ 8 ліпеня, падкрэсліваецца неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі, асуджаюцца арышты і іншыя рэпрэсіўныя захады ўладаў.

Пра сваю нязгоду з рэзалюцыяй падчас дэбатаў заявіў Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў:

– Дыялог павінен быць працягнуты, гэты было б больш карысным і эфектыўным, чым прыняццё падобнага кшталту рэзалюцый. Беларуская дэлегацыя лічыць падобны праект непрымальным. Заклікаем вас паважаныя калегі прагаласаваць супраць дадзенай неканструктыўнай і канфрантацыйнай рэзалюцыі.

З рэзкай крытыкай рэзалюцыі выступіў і прадстаўнік Расеі, якога абурыў пункт з асуджэннем анексіі Крыма.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Sputnik