АБСЕ ўзначаліць прадстаўнік Швайцарыі Томас Грэмінгер
АБСЕ узначаліць прадстаўнік Швайцарыі Томас Грэмінгер. Кандыдатка ад Беларусі амбасадарка Алена Купчына не здолела дамагчыся кансэнсуснай падтрымкі ўдзельнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе.
Былы беларускі дыпламат, а цяпер супрацоўнік Сусветнага банка Валер Кавалеўскі пракамэнтаваў сітуацыю такім чынам: «Пры ацэнцы перспектыў кандыдатуры Купчыной адзначаюць адмоўную ролю рэпрэсій напярэдадні ў Дзень волі, нібыта гэта знізіла шанцы Купчыной на абранне. Аднак рэальнасць такая, што, нават нягледзячы на сапраўды выдатныя прафесійныя якасці Купчыной і спрыяльную кан’юнктуру, фактар міжнароднай рэпутацыі Беларусі пад шматгадовым кіраваннем Лукашэнкі стаў вызначальным для яе кандыдатуры».
