Абвастрылася сітуацыя паміж Сербіяй і Косавам
Абвастрылася сітуацыя паміж Сербіяй і Косавам. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч нават заявіў, што можа паслаць у Косава войскі.
Канфлікт паміж бакамі абвастрыўся пасля інцыдэнта 14 студзеня – у Косаве адмовіліся прапусціць цягнік з Бялграду – першы з 1999 году цягнік паміж тэрыторыямі. На некаторых вагонах былі напісы „Косава – гэта Сербія”. Сербскія ўлады вярнулі цягнік назад з-за пагрозы нападу.
Таміслаў Нікаліч заявіў, што ў Сербіі не хочуць сутыкненняў, але ў разе новай правакацыі сербскія ўлады „будуць змушаныя дзеіць не так як хочацца, а так як павінны”. Паводле звестак агенцтва Reuters, сербскі лідар звінаваціў косаўскіх албанцаў у памкненні развязаць вайну. „Калі сербаў стануць забіваць – мы накіруем войскі” – прыводзіць у сваю чаргу словы Нікаліча „Deutsche Welle”.
Беларускае Радыё Рацыя