Абвешчана ўзнагарода за дамогу ў раскрыцці забойства Шарамета



Па словах кіраўніка МУС Арсена Авакава, чалавек, які прадставіць дадзеныя, што дапамогуць раскрыць забойства журналіста Паўла Шарамета, можа разлічваць на ўзнагароджанне.

Ukraine's acting Interior Minister Arsen Avakov speaks during a news conference in Kiev February 26, 2014. Ukraine's riot police force, held responsible for the deaths of most of the 100 people killed in unrest and clashes in Kiev, has been disbanded, Avakov said on Wednesday. REUTERS/David Mdzinarishvili (UKRAINE - Tags: POLITICS CIVIL UNREST CRIME LAW HEADSHOT) - RTR3FQLC

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў абвясціў на брыфінгу пра гатоўнасць ведамства выплаціць узнагароджанне ў суме 200 тыс. грывен за прадастаўленне любой інфармацыі, якая будзе карысная пры расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета.

„Нацыянальная паліцыя гатовая выплаціць узнагароду ў 200 тысяч за любую інфармацыю, якая прывядзе да поспеху расследавання. Такі фонд, які мы знайшлі для гэтых мэтаў”, – сказаў міністр.

Авакаў просіць усіх, у каго ёсць важныя звесткі пра забойства журналіста, звярнуцца ў органы Нацпаліцыі Украіны.

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху машыны, якая належыла сузаснавальніцы „Украінскай праўды” і яго грамадзянскай жонцы Алене Прытуле. Сябры Шарамета распавялі, што ў апошні час ён скардзіўся на сачэнне.

Пракуратура кваліфікавала інцыдэнт як наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх людзей.

Па словах дарадцы міністра ўнутраных спраў Украіны Зарана Шкірака, аўтамабіль быў падарваны самаробнай прыладай магутнасцю ад 0,4 да 0,6 кг у тратылавым эквіваленце.

22 ліпеня генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што забойца Шарамета быў не адзін, выбухоўку закладвалі некалькі чалавек. Асноўным матывам забойства ён назваў прафесійную дзейнасць журналіста.

gordonua.com