Аб’яднаную сістэму паветрана-касмічнай абароны створаць у СНД да 2025 года



Аб’яднаную сістэму паветрана-касмічнай абароны створаць у СНД да 2025 года. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Сочы.

Работа ў гэтым напрамку будзе будавацца ў адпаведнасці з зацверджанымі прэзідэнтамі асноўнымі напрамкамі адаптацыі аб’яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц СНД да вырашэння задач паветрана-касмічнай абароны.

Азербайджан і Малдова, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі аб’яднанай сістэмы ППА, устрымаліся ад узгаднення гэтага дакумента.

belta.by