Аб’яднаны пераходны кабінет перадаў палку Каліноўскага два дроны
Аб’яднаны пераходны кабінет перадаў два сучасныя дроны палку Каліноўскага. Пра вылучэнне сродкаў на іх Святлана Ціханоўская дамовілася з замежнымі партнёрамі.
“Дзякуючы гэтаму былі вылучаныя сродкі на набыццё двух сучасных дронаў, якія дапамогуць беларускім добраахвотнікам яшчэ больш эфектыўна выконваць свае задачы па абароне Украіны ад расейскіх захопнікаў”, – паведамляе Офіс Ціханоўскай.
