Аб’яднаны Пераходны Кабінет прадставіў вынікі паездкі на Падляшша
Аб’яднаны Пераходны Кабінет прадставіў вынікі паездкі ў Падляшскае ваяводства Польшчы. Адзначаецца, што маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі пацвердзіў заснаванне ў найбліжэйшы час Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, які будзе мець фінансаванне на ўзроўні іншых польскіх устаноў культуры ў ваяводстве.

Таксама беларускі фестываль “Тутака” будзе атрымліваць штогадовую фінансавую падтрымку са сродкаў бюджэту ваяводства на пастаяннай аснове.
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі паабяцаў, што горад гатовы выдзеліць 50% неабходных сродкаў (і накіраваць просьбу аб суфінансаванні ў Міністэрства адукацыі Польшчы) на беларускае навучанне дзяцей дыяспары.
Ваявода і маршалак Падляшскага ваяводства выказалі гатоўнасць правесці кансультацыю з міністрам навукі і адукацыі Польшчы з мэтай вырашыць пытанне аб здачы іспыту на беларускай мове ў беларускамоўных ліцэях і школах ваяводства.
