Аб’яднаны пераходны кабінет выступіў з заявай па ядзернай зброі
Аб’яднаны пераходны кабінет выступіў з заявай, у якой запатрабаваў ад Расеі адмовіцца ад планаў па размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі і вывесці ўсе войскі і вайсковыя аб’екты з беларускай тэрыторыі.

АПК заклікаў міжнародную супольнасць “прыняць неадкладныя меры прэвентыўнага характару дзеля недапушчэння размяшчэння ў Беларусі расейскай ядзернай зброі насуперак волі беларускага народу, уключаючы неадкладныя і шырокія меры санкцыйнага характару супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі”. Заклік накіраваны ў першую чаргу да Вялікабрытаніі, Еўразвязу, ЗША, Канады і Японіі, а таксама іншым дзяржавам і міжнародным арганізацыямі.
Кабінет просіць генеральнага сакратара ААН даць прававую ацэнку размяшчэнню ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
