Аб’яднаны пераходны кабінет выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі „Байпол”
Аб’яднаны пераходны кабінет выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі „Байпол”.
Паводле прэс-рэліза, пагроз для канфідэнцыйнай інфармацыі няма.
„На гэты момант не выяўлена ўцечкі інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках плана „Перамога” і іншых ініцыятыў арганізацыі „Байпол”, як не выяўлена і пагрозаў для захоўваемай інфармацыі. На сёння прызначана медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета”, — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў „Байпол” адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што „Байпол” страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які, сярод іншых, адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі. Пазней у тэлеграм-канале „Байпол” з’явіўся запіс, у якім абвінавачванні прагучалі на адрас самога Аляксандра Азарава.