Ад блогера Ціханоўскага падалі дакументы ў Цэнтарвыбаркам
Беларускі Цэнтарвыбаркам атрымаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты блогера і дырэктара ТДА «Студыя Компас» Сяргея Ціханоўскага.
Сам Ціханоўскі цяпер знаходзіцца на «сутках» у Ізалятары часовага ўтрымання. Дакументы ў ЦВК падала давераная асоба блогера. Акрамя яе, дакументы ў камісію ўжо аднеслі 10 чалавек. Кіраўніком ініцыятыўнай групы Ціханоўскага стала яго жонка Святлана. Яна і падала дакументы ад імя блогера.
Згодна з законам для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ёй павінна быць не менш за 100 чалавек, але звычайна, улічваючы магчымыя памылкі і недакладнасць подпісаў, патэнцыйныя кандыдаты прыносяць у ЦВК спісы са значна большай колькасцю людзей. Рэгістрацыя груп будзе праходзіць у пяцiдзённы тэрмiн з дня падачы заявы аб рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя