З лістапада – бязвізавы рэжым з Ізраілем



Бязвізавы рэжым з Ізраілем пачне дзейнічаць з 26-га лістапада. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Ізраіля Іосіфам Шагалам.

a30bfbd83dbe6125a1fc4a664da34f95

Пасол перадаў ноту пра выкананне ізраільскім бокам усіх працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення пра скасаванне візаў. Знаходжанне на тэрыторыі іншай дзяржавы бяз візы не павінна перавышаць 90 дзён цягам паўгода з даты ўезду. Пагадненне падпісанае тэрмінам на адзін год і будзе працягвацца аўтаматычна, пакуль адзін з бакоў не заявіць жаданне яго прыпыніць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота people.onliner.by