Ад выбараў прэзідэнта Расеі залежыць лёс Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС
У Беларусі на выбарах прэзідэнта Расеі, якія адбудуцца 18 сакавіка, будуць працаваць дзевяць выбарчых участкаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
„Гэта, безумоўна, найважнейшая палітычная падзея ў жыцці краіны. Мы ў Беларусі будзем фармаваць дзевяць выбарчых участкаў у найбуйнейшых месцах пражывання і працы расейскіх грамадзян: у Менску, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Магілёве, Бабруйску, Астраўцы і Ганцавічах”, — удакладніў дыпламат.
Паводле яго слоў, на гэтых выбарах „новымі правіламі гульні дазволенае датэрміновае галасаванне, у сувязі з чым будуць працаваць выязныя групы для галасавання”.
„Ад гэтых выбараў залежыць далейшы лёс і Расейскай Федэрацыі, і Саюзнай дзяржавы, і Еўразійскага эканамічнага саюза”, — сказаў Сурыкаў.