Адбылася гутарка Папы Францішка і Патрыярха Кірыла
Галава рымска-каталіцкай царквы размаўляў з Патрыярхам пры дапамозе сродкаў аддаленай сувязі. Пра гутарку паведаміла служба камунікацыяў Аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
ТГ-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» піша, што абмяркоўвалася сітуацыя «на ўкраінскай зямлі». Асаблівую ўвагу герархі надалі гуманітарным аспектам і падкрэслілі «выключнае значэнне» перамоваў.
Не паведамляецца, які з бакоў быў арганізатарам і ініцыятарам гутаркі. На дадзены момант Ватыкан не каментаваў гэтую падзею. ТГ-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што сёння Пара Рымскі Францішак маліўся «Калі ж Ты спыніш руку Каіна, паклапаціся і пра яго. Ён наш брат».
Фота: mospat.ru