Адбылася першая сустрэча абноўленай Каардынацыйнай рады



У сустрэчы прынялі ўдзел каля 70 дэлегатаў арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл. «Абмеркавалі далейшыя крокі ў рэформе КР, уключэнне ў склад самавылучэнцаў, а таксама праект рэгламенту дзейнасці новага складу КР», — гаворыцца ў рэлізе АПКБ.

Асноўнымі новаўвядзеннямі рэгламенту будуць: з’яўленне ролі спікера і стварэнне фракцый, магчымыя фарматы ўзаемадзеяння з іншымі дэмакратычнымі сіламі.

Вітаючы новы склад Рады, Святлана Ціханоўская выказала спадзяванне, каб КР стала «сапраўдным органам прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці». Паводле Ціханоўскай, пасля таго, як КР вырашыць арганізацыйныя пытанні, будзе запланавана першая сустрэча паміж прадстаўнікамі КР і Абʼяднанага пераходнага кабінету.

КР створана ў жніўні 2020 году. У Беларусі яе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Радыё Свабода