Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна
У сераду, 20 студзеня, адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
“Абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку ў кантэксце ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы. Закранутая тэматыка процідзеяння распаўсюджванню каронавіруснай інфекцыі”, — паведамляе прэсавая служба прэзідэнта Расеі.
Пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал “Пул первого” дадае, што абмяркоўваліся таксама ўзаемадзеянне ў ЕАЭС і іншых інтэграцыйных структурах, а таксама шэраг кадравых пытанняў.
Беларускае Радыё Рацыя
