Адбылося пасяджэнне па справе пра ліквідацыю БНФ „Адраджэньне”



У Вярхоўным Судзе Беларусі адбылося пасяджэнне па справе пра ліквідацыю Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Суд вынес пастанову пра часовае прыпыненне разгляду іску пра ліквідацыю арганізацыі, які быў пададзены Міністэрствам юстыцыі яшчэ 27 ліпеня. Справа прыпыненая да вынясення рашэння па скарзе аб’яднання на вынесенае раней папярэджанне. Адкладанне справы – гэта ўсяго толькі перапынак, сказаў у нашым эфіры намеснік старшыні БНФ “Адраджэньне” Юрась Меляшкевіч:

– Насамрэч фармальна, з пункту гледжання закона, мы сапраўды не прадставілі Мінюсту па іх запыту неабходны пакет дакументаў. Апеляцыя да таго, што Следчы камітэт не дае нам выканаць неабходныя працэдуры, у судзе можа быць праігнаравана. Па цяперашняй практыцы бачна, што так і робіцца. Суд ліквідуе арганізацыі нягледзячы на тыя перашкоды, якія ўчынілі ім дзяржаўныя службы іншых ведамстваў. 

Папярэджанне вынеслі 14 ліпеня – у той самы дзень, калі адбыліся ператрусы як у офісе БНФ, так і ў офісах дзясяткаў іншых грамадскіх арганізацый. А адпаведна арганізацыя фізічна не магла ў Мінюст прадставіць дакументы, якія патрабавалі чыноўнікі. БНФ “Адраджэньне” – адно з найстарэйшых грамадска-палітычных аб’яднанняў Беларусі, заснаванае ў 1988 годзе.

Цалкам размова з Юрасём Меляшкевічам:

Беларускае Радыё Рацыя