БНК правядзе акцыю папярэджання супраць вучэнняў „Захад-2017”



У Менску 21 ліпеня адбылося пасяджэнне Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. На пасяджэнні было разгледжана асноўнае пытанне: сітуацыя вакол вайсковых вучэнняў „Захад-2017”. У сувязі з гэтым сябры Рады прынялі адпаведную заяву „За мірную Беларусь!”.

За тыдзень да запланаваных вучэнняў, 8 верасня, у Менску пройдзе мірная масавая акцыя папярэджання.

Кажа Уладзімер Някляеў:

– Мы помнім гістарычны досвед Украіны, пра якую казалі, што яна і братняя, і крэўная, і самая дарагая. Тым не менш, адхапалі частку яе тэрыторыі і зараз войскі той краіны, якая ўдзельнічае ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны збіраецца праводзіць вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Падрыхтоўка да гэтых вучэнняў ужо вядзецца. У Берасці адрамантаваныя ракетныя шахты, нібыта пад нейкія тэхнічныя склады для расейскіх узбраенняў. Калі нават ёсць хоць пяць адсоткаў ці хоць адзін адсотак рэальнай небяспекі для нашай краіны – мы павінны гэтую пагрозу папярэдзіць.

Акцыя папярэджання не выпадкова прызначаная на 8 верасня – гэта ганаровае свята Дзень вайсковай славы, прымеркаванае да перамогі ў бітве пад Воршай. У гэтым годзе адзначаюцца 503-я ўгодкі славутай бітвы.

Сярод іншых тэмаў Рада БНК закранула пытанні палітзняволеных, а таксама адсутнасць празрыстых і сумленных выбараў у краіне.

Падрабязней у далучаным файле:

На пасяджэнні Рады ішла таксама гутарка пра стратэгію БНК. Разглядаліся пытанні наконт палітзняволеных і блакіроўку сайта БНК, і шэраг іншых пытанняў.

У пасяджэнні Рады БНК прынялі ўдзел Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і іншыя сябры Рады БНК.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Алены Вільтоўскай