Адбылося закрытае пасяджэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета
У Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адбылося закрытае пасяджэнне Аб´яднанага пераходнага кабінета з удзелам Святланы Ціханоўскай.
Пасля дзвюхгадзіннай працы чальцы Кабінета сустрэліся з журналістамі для агучвання сваёй далейшай працы як з беларусамі замежжа, так і з беларусамі ўнутры краіны, кажа Святлана Ціханоўская:
– Перш за ўсё мы ўзгаднілі пратакол узяемадзеяння паміж Каардынацыйнай радай і Аб’яднанным пераходным кабінетам. І мы павінны памятаць і разумець, што Аб’яднанны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада – цэнтральныя структуры дэмакратычных сілаў. І нашая задача іх умацоўваць, паляпшаць эфектыўнасць, але таксама і ўцягваць у працу іншыя суб’екты. Ухвалілі стратэгіныя прыярытэты А’“яднага пераходнага кабінета.
Затым Святлана Ціханоўская выступіла перад усімі, хто прыйшоў на сустрэчу. Паслухалі таксама выступ палітолага і спікера Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава
Затым адбылося закрытае абмеркаванне Кабінетам сумесна з Каардынацыйнай радай будучых выбараў у Раду.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя