Адкрыты ліст дзяржаўных службоўцаў за адстаўку Лукашэнкі



Народнае антыкрызіснае ўпраўленне паведамляе, што супрацоўнікі дзяржаўнага кіравання запусцілі адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.

«У Беларусі ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы — нават людзі, якія працуюць у дзяржаўным кіраванні. Ні ў воднага чыноўніка няма гарантый, што заўтра супраць яго не завядуць крымінальную справу. Палітычным зняволеным можа стаць кожны — незалежна ад пасады і знешняй лаяльнасці», – гаворыць у відэазвароце былы амбасадар з 30-гадовым стажам дзяржаўнай службы Уладзімір Астапенка.  НАУ і супольнасць «Сумленныя людзі» дапамагае бяспечна падпісаць гэты ліст. Паведамляецца, што дзяржаўныя службоўцы могуць падпісаць ліст да 25 сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя