Адменены хатні арышт для Ліліі Уласавай



Улады адмянілі хатні арышт у дачыненні да юрыста і чальца прэзідыума Каардынацыйнай Рады Ліліі Уласавай, якую 19 кастрычніка вызвалілі з СІЗА КДБ, піша TUT.BY са спасылкай на яе мужа Уладзіміра Іскарцава.

Паводле яго, з Ліліі Уласавай знятыя ўсе абмежаванні. Следства палічыла, што няма неабходнасці ўсталёўваць іншую меру стрымання. Цяпер яна зможа свабодна перасоўвацца, мець зносіны з роднымі, калегамі і сябрамі.

Лілія Уласава — чалец прэзідыума Каардынацыйнай рады, у склад якой увайшлі таксама пісьменніца Святлана Алексіевіч, дыпламат Павел Латушка, юрыст Максім Знак, сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Вольга Кавалькова, прадстаўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі, каардынатар штаба Бабарыкі і паплечніца Ціханоўскай Марыя Калеснікава.

Фота: з асабістага архіва Ліліі Уласавай