Аднаўленне стратэгічнага дыялогу Вашынгтон-Варшава – галоўная задача візіту міністра Раў у ЗША
Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў пачынае сёння, 2 лютага, візіт у ЗША.
У павестцы дня між іншым сустрэча з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і чальцамі амерыканскага Кангрэсу. Візіт будзе спалучаны з аднаўленне стратэгічнага дыялогу Варшава-Вашынгтон. Распавёў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна. Візіт будзе доўжыцца па суботу. Міністр Раў наведвае ЗША як міністр замежных спраў Польшчы, так і старшыня АБСЭ, паколькі Польшча з 1 студзеня ўзначальвае арганізацыю.
“Мы разлічваем на тое, што падчас перамоваў у ЗША будуць абмеркаваныя самыя актуальныя пытанні еўраатлантычнай бяспекі. Перш за ўсё крызісаў выкліканых агрэсіўнай палітыкай і дзеяннямі Расеі і Беларусі”, – адзначыў Ясіна.
Кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў абмяркуе таксама пытанні звязаныя з энергетычнай бяспекай і Паўночным патокам-2, а таксама пытанні, звязаныя з супрацоўніцтвам у рамках ініцыятывы Трохмор’я.
Паводле ПАП