Адносіны Расеі і ЗША – каментар беларускага палітыка
Пасля нядаўняга візіту дзяржсакратара ЗША Джона Керы ў Сочы ды яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, у шэрагу інтэрнэт-парталаў з’явіліся блогі з пасылам – “амерыканцы “здалі” Украіну”. Гэта пры тым, што вайна ў Данбасе цішком працягваецца, менскія пагадненні выконваюцца толькі часткова. Меркаванне з гэтай нагоды каардынатара Беларускага камітэта салідарнасці з Украінай Паўла Севярынца:
– Калі Лаўроў кажа “цудоўна”, то гэта, зразумела, павінна насцярожваць. Калі адна звышдзяржава, я маю на ўвазе ЗША, і другая рэгіянальная дзяржава, я маю на ўвазе Расею, размаўляюць пра трэцюю краіну без Украіны, гэта таксама насцярожвае. Амерыканскія разлікі – гэта ўлік Украіны ў канфігурацыі Сірыі, Ісламскай дзяржавы, тэрарызму і бяспекі. І, зразумела, нават сама магчымасць такіх гэшэфтаў і такіх закулісных перамоваў, яна насцярожвае.
Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай узнік у 2014, адразу пасля расейскай анексіі Крыма. У актыве грамадскай арганізацыі – правядзенне вечарынаў салідарнасці, збор сродкаў для параненых ды бежанцаў, удзел у назіранні ўкраінскіх выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота РИА Новости