Адвакат: Бяспецы Ціханоўскай надаецца вельмі вялікая ўвага



Бяспецы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай надаецца вельмі вялікая ўвага, заявіў адвакат Віктара Бабарыкі Максім Знак падчас адказу на пытанні падпісчыкаў канала экс-банкіра ўвечары 22 ліпеня.

Адвакат звярнуўся з заклікам „да ўсіх, хто будзе наведваць пікеты, удзельнічаць у мерапрыемствах”: „Калі ласка, глядзіце вакол, і, калі вы бачыце, што ёсць нейкія падазроныя людзі, выклікайце міліцыю, каб яны разабраліся, каб ніякай правакацыі не здарылася”.

„Нам вельмі важна, каб усё было зроблена так, каб не было ніякіх пытанняў і да Святланы Ціханоўскай, і да тых, хто разам з ёй”, — сказаў Знак.

belapan.by

Фота naviny.by